Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На свободу вышли 23 политзаключенных
  2. В США можно расплатиться долларами 1861 года, а в беларусском банке не хотят менять доллары 2008-го. Почему?
  3. У Варшаве вынеслі прысуд паляку, які згвалціў і забіў беларуску Лізавету. Што вырашыў суд
  4. «Весь мир равнодушно смотрел, как убивают мой народ». Поговорили с чеченским добровольцем из села — символа бессмысленной резни в 90-е
  5. Перад выбарамі некаторых беларусаў прымушаюць падпісваць «афіцыйнае папярэджанне». Праваабаронцы апублікавалі фота дакумента
  6. Суперзорка з беларускай вёскі. Яго абажалі палякі, ненавідзелі камуністы і падставілі спецслужбы, але яго песні спяваюць дагэтуль
  7. Літва збіралася ўвесці абмежаванні па аўтамабілях з беларускімі нумарамі. Але цяпер Вільнюс прыняў новае рашэнне
  8. ISW: Россия потратила больше 5 млрд долларов на обучение школьников управлению боевыми дронами
  9. «Она стала результативным снайпером». Стали известны обстоятельства гибели в Украине 24-летней Марии Зайцевой
  10. Будет ли январь похож на зиму? Прогноз погоды на неделю с 20 по 26 января
  11. Пойдут ли голосовать и как относятся к выборам? Появилось исследование настроений беларусов — рассказываем главное
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.