«Я раз***ашу з калаша на**й адразу ўсіх!» Кіроўца затармазіў перад шыпамі, яму пагражаў чалавек з аўтаматам — магчыма, гэта мяжа з РФ
Читать по-русски


/

У сацсетках з’явілася відэа, дзе дальнабойшчык ноччу рэзка тармозіць перад расцягнутымі на дарозе шыпамі, да яго падыходзіць мужчына ў форме (як мяркуецца, памежнік РФ) і пагражае, што расстраляе ўсіх з аўтамата, піша «МотолькоПомоги».

Вооруженный человек в свете фар на дороге (прямо перед колесами шипы). Скриншот: видео t.me/motolkohelp
Меркавана ўзброены чалавек у святле фар на дарозе (проста перад коламі шыпы). Скрыншот: відэа t.me/motolkohelp

На відэа дальнабойшчык едзе начной дарогай. Раптам ён заўважае расцягнутыя праз праезную частку шыпы і рэзка тармозіць. З цемры да яго выходзіць узброены чалавек у вайсковай форме.

«Па рацыі перадавай усім: не дай бог хтосьці тузанецца — я раз***ашу з „калаша“ (аўтамата Калашнікава. — Заўв. рэд.) на**й адразу ўсіх», — сказаў той, хто прыйшоў.

Кіроўца, магчыма, у рацыю сказаў, што «сядзім, не тузаемся, нічога, сказалі нам, што, калі хтосьці тузанецца, нас раз***ашаць».

Мяркуючы са звестак рэгістратара, відэа было знятае каля 02.24 12 лістапада альбо 11 снежня на дарозе Н11141, што ідзе праз беларуска-расійскую мяжу ад Мсціслава на Любавічы (РФ).