Супрацоўніца Слуцкага сыраробнага камбіната паказала «шыкоўны» навагодні падарунак ад прадпрыемства
-->
Читать по-русски


/

Супрацоўніца Слуцкага сыраробнага камбіната паказала, якія падарункі работнікам на Новы год зрабіла прадпрыемства. Відэаагляд яна апублікавала ў TikTok.

Фото: скриншот видео TikTok / anastasiya_pantera
Скрыншот відэа TikTok / anastasiya_pantera

Яна патлумачыла, што на кадрах — падарункі для двух чалавек (яе муж таксама працуе на гэтым камбінаце).

Мяркуючы з прадуктаў, якія яна расклала на стале і пералічыла, кожны супрацоўнік атрымаў пяць пачкаў масла, адну вялікую бутэльку таматнага соку, тры вялікія бутэлькі ёгурта, пяць упаковак смятаны, дзесяць пакетаў маянэзу, адну вялікую ўпакоўку цвёрдага сыру, дзве — вяленага, тры батоны плаўленага сыру, адну ўпакоўку вяленага мяса, дзве сыравяленыя каўбасы, а таксама два батоны варанай каўбасы і пяць упаковак тварожнага дэсерту.

Жанчына сказала, што лічыць падарунак шыкоўным.

Watch on TikTok

Ролік паглядзелі ўжо больш за 885 тысяч разоў, таксама карыстальнікі ў каментарах падзяліліся сваім меркаваннем.

Некаторыя адзначылі, што гэта «ідэальны падарунак», іншыя палічылі, што лепш калі дораць грошы і можна купіць «што хочаш, а не што дадуць». Тым часам многія прызналіся, што ім наогул нічога не падарылі на працы.

Фото: скриншот видео TikTok / anastasiya_pantera
Скрыншот відэа TikTok / anastasiya_pantera

Хтосьці адзначыў, што такі набор лепшы, «а не гэтыя вашыя цукеркі», на што аўтарка відэа адказала, што ёй і мужу яшчэ і «цукеркі ў валізках далі».

Чытайце таксама