У Мінску памерла ўдава народнага паэта Беларусі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Мінску памерла 85-гадовая Валянціна Барадуліна, удава народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пра гэта «Люстэрку» паведаміла прэзідэнтка Беларускага ПЭН Таццяна Нядбай. Абставіны і дакладная дата смерці пакуль не вядомыя.

Валентина и Рыгор Бородулины. Фото: nashaniva.com
Валянціна і Рыгор Барадуліны. Фота: nashaniva.com

Паводле Таццяны Нядбай, Валянціна Барадуліна памерла ў Мінску на гэтым тыдні. Дакладная дата смерці і яе абставіны прэзідэнтцы ПЭН невядомыя.

Валянціна і Рыгор пазнаёміліся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яны пражылі разам больш за 50 гадоў і выгадавалі дачку Ілону. Пасля ад’езду дачкі за мяжу з імі жыла ўнучка Дамініка.

Валянціна Барадуліна стала ўдавой 2 сакавіка 2014 года. Праз год пасля смерці мужа яна апублікавала свае «непрыхарошаныя» ўспаміны пра яго. Праз пяць гадоў, у 2019-м, ад анкалагічнага захворвання пайшла з жыцця іх дачка Ілона.

Рыгор Барадулін — народны паэт Беларусі, у 2006 годзе быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Ён выпусціў больш за 70 зборнікаў паэзіі, а таксама вядомы сваімі эсэ, перакладамі і песнямі, сярод якіх і любімая не адным пакаленнем «Трэба дома бываць часцей».

Чытайце таксама