Чыноўнікі спрабуюць патушыць кадравы «пажар» — укаранілі чарговае новаўвядзенне па рынку працы
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Беларусі на 2025 год пашырылі спіс прафесій, на якія замежныя грамадзяне могуць працаўладкоўвацца ў спрошчаным парадку. Пра гэта паведамляе Мінпрацы.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

У выніковы спіс увайшлі 41 рабочая прафесія і 18 пасадаў службоўцаў. Для палягчэння найму ў яго дадалі шэсць новых пазіцый: манцёр шляху, прадавец, слесар-сантэхнік, інжынер-электронік, тэхнік і электрамеханік.

Па гэтых прафесіях наймальнікам дастаткова пісьмова паведаміць у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі цягам трох працоўных дзён пасля заключэння працоўнай дамовы, удакладняюць у ведамстве. Дамову па такой спрошчанай схеме дапушчальна заключыць толькі тэрміновую. Тэрмін яе дзеяння не можа перавышаць 31 снежня 2025 года.

У астатніх выпадках, каб узяць на працу экспата, спатрэбіцца атрымаць дазвол і пацвердзіць, што на вакансію не ўдаецца знайсці беларусаў ці замежнікаў з відам на жыхарства.

Нагадаем, раней Мінпрацы пашырала гэты пералік у ліпені гэтага года.

На 20 снежня ў Беларусі не хапае 165,6 тыс. работнікаў. Столькі прапановаў наймальнікі размясцілі ў агульнарэспубліканскім банку вакансій.

Чытайце таксама