Для тых, хто выязджае за мяжу, увялі змяненне
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Беларусі прынялі падатковае змяненне, якое закранае тых, хто выязджае за мяжу на аўтамабілі. Так, абласным саветам дэпутатаў дазволілі на пастаяннай аснове ўводзіць мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржмяжы. Цяпер гэты збор дзейнічае як часовая мера, мясцовыя ўлады павінныя прымаць рашэнне, падаўжаць яго дзеянне ці не.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: «Зеркало»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Каротка пра тое, што гэта за падатак

Мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржмяжы пры выездзе з краіны ўвялі ў 2021 годзе. Ён дзейнічае ў трох абласцях — Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай. Яго трэба плаціць падчас выезду ў краіны ЕС, а ў Расію — не. Памер збору вызначаюць абласныя саветы дэпутатаў, ён складае адну базавую велічыню (на сёння гэта 40 рублёў). Нагадаем, з 1 студзеня 2025 года гэты паказчык вырасце да 42 рублёў.

Што змянілі?

Цяпер гэты падатак не пастаянны, мясцовыя ўлады павінныя прымаць рашэнне, падаўжаць яго дзеянне ці не. Да прыкладу, у Гродзенскай вобласці апошні раз яго ўвялі з 1 лютага гэтага года і да 1 студзеня 2025-га.

Чыноўнікі дазволілі абласным саветам дэпутатаў з 2025 года зацвярджаць такі збор на пастаяннай аснове.

Чаму гэты збор ўводзілі?

У Дзяржпамежкамітэце раней заяўлялі, што гэты збор «скіраваны на барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй». І хоць яе пік даўно мінуў, гэты збор усё роўна дзейнічае.

Пры гэтым асаблівасць збору ў тым, што ён мясцовы, то-бок ідзе ў бюджэт канкрэтнай вобласці.

Чытайце таксама