Палітзняволенага актывіста Змітра Дашкевіча не выпусцілі на волю, хоць ён адбыў увесь тэрмін. Яго затрымалі зноў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Палітык і актывіст Зміцер Дашкевіч 11 ліпеня мусіў выйсці на волю з ПК-14 у Навасадах пад Барысавам. Ён адбыў увесь свой тэрмін зняволення. Аднак замест вызвалення яго арыштавалі па артыкуле 411 КК, паведаміла ягоная жонка Наста Дашкевіч у сваім Facebook.

Постер с призывом освободить Дмитрия Дашкевича
Постар з заклікам вызваліць Змітра Дашкевіча

«Сёння мусіў быў выйсці Зміцер. Але ён „вызваліўся“ з ПК-14 і арыштаваны па 411-й… Я не ведаю, што сказаць дзецям, якія з раніцы чакаюць тату дома. Я не ведаю…» — напісала Наста.

Артыкул 411 КК — гэта «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі».

Нагадаем, 14 ліпеня 2022 года актывіста Змітра Дашкевіча асудзілі на 1,5 года калоніі, яго жонку — на тры гады «хатняй хіміі». Іх абвінавачвалі па артыкуле 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).