У Смаргоні зноў асудзілі экс-палітвязня і былога выдаўца «Новай газеты» Рамуальда Улана за «распаўсюд экстрэмізму»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Былога палітвязня Рамуальда Улана зноў асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму». Суд прайшоў у Смаргоні 23 красавіка, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ромуальд Улан. Фото: instagram.com/ramuald_ulan
Рамуальд Улан. Фота: instagram.com/ramuald_ulan

Рашэнне суда пакуль невядомае. Раней Рамуальд Улан прызнаваўся, што збіраецца закрыць свае сацсеткі, каб там зноў не знайшлі «чагосьці забароненага».

Нагадаем, што Рамуальд Улан — былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты» Смаргоні. У студзені 2021 года яго асудзілі на 2,5 года «хіміі». Улана абвінавацілі ў распаўсюдзе загадзя ілжывай інфармацыі, якая зневажае гонар і годнасць супрацоўнікаў міліцыі. Летась у траўні яго вызвалілі па амністыі.

Пасля вызвалення Улана ўжо двойчы затрымлівалі. Агулам яго асудзілі на дзесяць сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».