Расія абстраляла цэнтральныя раёны Кіева балістычнымі ракетамі, ёсць загінулы і параненыя
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Расія раніцай, 20 снежня, ударыла па Кіеве ракетамі. У некалькіх раёнах горада ўспыхнулі пажары. Як паведаміў мэр горада. Віталь Клічко, пацярпелі не менш за дзевяць чалавек, адзін — загінуў.

Последствия ракетного удара по Киеву, Украина, 20 декабря 2024 года. Фото: Киевская городская военная администрация
Наступствы ракетнага ўдару па Кіеве, Украіна, 20 снежня 2024 года. Фота: Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя

Паводле звестак Клічко, чацвёра пацярпелых шпіталізаваныя.

Паліцыя паведамляе пра аднаго загінулага, ён у момант абстрэлу знаходзіўся на вуліцы.

Последствия ракетного удара по Киеву, Украина, 20 декабря 2024 года. Фото: Киевская городская военная администрация
Наступствы ракетнага ўдару па Кіеве, Украіна, 20 снежня 2024 года. Фота: Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя
Последствия ракетного удара по Киеву, Украина, 20 декабря 2024 года. Фото: Киевская городская военная администрация
Наступствы ракетнага ўдару па Кіеве, Украіна, 20 снежня 2024 года. Фота: Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя

Мэр Кіева паведаміў, што абломкі выпушчаных Расіяй ракет зваліліся ў Галасееўскім, Саломенскім, Шаўчэнкаўскім і Дняпроўскім раёнах. Гараць аўтамабілі, ёсць узгаранні на дахах будынкаў. Таксама пашкоджаная цепламагістраль у Галасееўскім раёне, без цяпла засталіся 630 жылых дамоў, 16 лекавых установаў, 17 школ і 13 дзіцячых садкоў.

Последствия ракетного удара по Киеву, Украина, 20 декабря 2024 года. Фото: Киевская городская военная администрация
Наступствы ракетнага ўдару па Кіеве, Украіна, 20 снежня 2024 года. Фота: Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя

Паводле звестак ваеннай адміністрацыі ўкраінскай сталіцы, удар, імаверна, быў нанесены балістычнымі ракетамі.